Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Баранавіцкі
гарадскі
выканаўчы
камітэт
Галоўная / Аб горадзе / Сімволіка

Сімволіка



Герб горада Баранавічы ўяўляе сабой перасечаны французскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты паравоз, звернуты направа, у ніжнім зялёным - палова шэсцярні з дзевяццю зуб'ямі таго ж металу.



Сцяг горада Баранавічы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух гарызантальных раўнавялікіх палос: верхняй - зялёнага і ніжняй - чырвона колеру, у цэнтры якога намаляваны герб горада Баранавічы.

У афіцыйных геральдычных сімвалах - гербе і сцягу горада Баранавічы - намаляваны залаты паравоз, які служыць сімвалам узнікнення і развіцця горада. Узнікненне горада Баранавічы звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая была адкрыта ў 1871 годзе. Вакол станцыі паўстаў пасёлак, які налічваў у сярэдзіне 1880-ых гадоў ужо каля 1,5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае развіццё чыгуначнай магістралі з'явілася штуршком да зараджэння і развіцця горада. Шасцярня на зялёным фоне сімвалізуе сучаснае развіццё прамысловасці ў горадзе ў цяперашні час.

Праекты герба і сцяга адобраны рашэннем Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 30 лістапада 2012 г. № 144 і маюць станоўчае заключэнне геральдычнай экспертызы.