Уладальнікі звання «Чалавек года»
Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 12 мая 2024 г. №1270 прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года» за дасягнутыя вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё г. Баранавічы па выніках 2024 года наступным прадстаўнікам:
У галіне эканомікі і фінансаў:
Герман Юліі Віктараўне, начальніку планава-эканамічнага аддзела адкрытага акцыянернага таварыства «558 Авіяцыйны рамонтны завод».
У галіне транспарту і сувязі:
Бяльмачу Аляксандру Уладзіміравічу, слесару па рамонце аўтамабіляў 4 разраду цэнтра сэрвіснага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтобусны парк г. Баранавічы».
У галіне будаўніцтва:
Марынец Галіне Зянонаўне, тынкоўшчыку філіяла Будаўнічага ўпраўлення № 186 адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 25».
У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
Мікуліку Анатолю Сцяпанавічу, начальніку цэха вадаправода Баранавіцкага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал».
У галіне аховы здароўя:
Штылёвай Алене Анатольеўне, урачу-рэўматолагу (загадчыку рэўматалагічнага аддзялення) установы аховы здароўя «Баранавіцкая гарадская бальніца № 2».
У галіне адукацыі:
Князевай Марыі Уладзіміраўне, загадчыку сектара аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
У галіне фізічнай культуры, спорту і турызму; сацыяльнай абароны насельніцтва:
Царыку Яўгену Уладзіміравічу, трэнеру-выкладчыку па спорце аддзялення дзюдо ўстановы «Баранавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе».
У галіне гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і прадпрымальніцтва:
Бакач Таццяне Канстанцінаўне, загадчыку гандлёвага аб'екта грамадскага харчавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гандальмаш».
У праваахоўнай дзейнасці:
Мартынюку Юрыю Валер'евічу, старшыні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.
У галіне культуры, грамадска-палітычнай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі:
Прадуну Васілю Сцяпанавічу, дырыжору дзяржаўнай установы «Баранавіцкі гарадскі канцэртны аркестр».
У галіне дабрачыннай дзейнасці:
Палюховічу Андрэю Аляксандравічу, генеральнаму дырэктару камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва».