• "Мая Радзiма - Беларусь!               Мой горад - мая любоў!""Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • пл. Леніна пл. Леніна
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
  • "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!" "Мая Радзiма - Беларусь! Мой горад - мая любоў!"
Галоўная -  Сацыяльная сфера

Сацыяльная сфера

Баранавічы – гэта малады горад, які хутка развіваецца, адзін з найбуйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў Беларусі. Узнікненне яго звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду паклала невялікая станцыя гэтай дарогі, здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года, якая атрымала сваю назву ад адной з найбліжэйшых вёсак. Афіцыйная дата нараджэння горада - 29 лістапада 1871 года. Ад часоў пачатку 20 стагоддзя ў горадзе захаваліся некалькі старажытных будынкаў - акцызнага кіравання, аптэкі Лаеўскага (у ёй адкрыты музей аптэчнай справы), пажарнае дэпо з каланчой,польскі банк, некалькі будынкаў сядзібы Развадоўскіх, гасцініца (будынак медыцынскага вучылішча), слаўная тым, што калісьці ў ёй спыняўся пісьменнік Шалом-Алейхем. Захаваўся і астравок першароднага лесу, які стаў «Старым паркам», і стары брук на вуліцы Савецкай. Усе гэтыя фрагменты гарадской гісторыі прыцягваюць увагу жыхароў Баранавіч, пра іх пішуць, расказваюць, іх вывучаюць і беражліва ахоўваюць…
У спіс помнікаў гісторыі і культуры горада Баранавічы ўключаны 145 аб'ектаў. Помнікі і памятныя мясціны звязаны з рознымі перыядамі ў гісторыі краю або прысвечаны знакамітым землякам і асобам. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 17 аб'ектаў: 9 помнікаў архітэктуры, 8 аб'ектаў гісторыі, 2 аб'екты мастацтва. Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяе таму, што Баранавічы развіваюцца як буйны аўтадарожны і чыгуначны вузел (напрамкі на Польшчу, Расію, Прыбалтыку, Украіну). Недалёка ад горада размешчаны ўнікальныя славутасці Беларусі: Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Мірскі замак, палац Пуслоўскіх, Жыровіцкі мужчынскі манастыр, месцы, якія апісвалі Адам Міцкевіч і Якуб Колас.
Наш горад займае 8-е месца ў рэспубліцы па колькасці насельніцтва - больш за 171 тыс. чалавек, з іх больш за 30 тыс. моладзі. Горад Баранавічы актыўна ўдзельнічае ў пабрацімскім руху і даўно парадніўся з гарадамі Расіі, Аўстрыі, Польшчы, Балгарыі, Літвы, Кітая… Усяго ў горада Баранавічы 21 горад-пабрацім з 13 краін. У горадзе Баранавічы ажыццяўляюць сваю дзейнасць больш за 195 прамысловых прадпрыемстваў, з іх 27 буйных. Градаўтваральнымі прадпрыемствамі з'яўляюцца філіял ЗАТ "Атлант" Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод", ААТ "Баранавіцкіхлебапрадуктаў", Баранавіцкае жалезабетон канструкцый» і інш. Варта адзначыць, што Баранавічы з'яўляюцца адзіным нацыянальным вытворцам кампрэсараў для халадзільнікаў, баваўняных тканін, тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Вядзецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва больш як з 60 краінамі свету. Паспяхова развіваюцца прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Прадукцыя прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю мэблі, карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва Беларусі і краін далёкага замежжа ("Лагуна", "Тымбер", "Явід"). Актыўна развіваецца сфера гандлю, бытавых паслуг насельніцтву. Калі гаварыць аб бізнэс-актыўнасці, то ў горадзе зарэгістравана больш за 1600 юрыдычных асоб і амаль 6000 індывідуальных прадпрымальнікаў. У горадзе Баранавічы працуюць 46 дашкольных устаноў, ліцэй, 5 гімназій, 16 школ, 3 установы дадатковай адукацыі, УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці ім. В.Я.Чарнышова», УА «Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюза», УССА «Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання». Асаблівы гонар горада - УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», адкрыты ў 2004 годзе.
У горадзе Баранавічы больш за 30 буйных медыцынскіх устаноў, лячэбна-прафілактычныя дарослыя і дзіцячыя паліклінікі, жаночыя кансультацыі і гарадскія стацыянары, санаторый "Магістральны" і санаторый "Чабарок", шырокая сетка дзяржаўных і прыватных аптэк. У горадзе створана шырокая сетка ўстаноў фізкультурна-спартыўнай накіраванасці: працуе 5 басейнаў, функцыянуе 11 спартыўных школ, у якіх прапагандуецца 21 від спорту. Функцыянуе Лядовы палац, футбольны клуб «Баранавічы», хакейны клуб горад Баранавічы, валейбольны клуб «Атлант», хакейны клуб «Тэкстыльшчык», маецца стадыён са штучным пакрыццём для заняткаў хакеем на траве «Дубава-спорт», моладзёжны парк «Натхненыя Перамогай» са скейтбордынгам, лыжаролернай трасай і «Алеяй закаханых».
Шырока развіта сетка ўстаноў культуры: 6 школ мастацтваў (3 музычныя, харавая, харэаграфічная і мастацкая), гарадскі Дом культуры, Палац культуры г.Баранавічы, кінатэатр "Кастрычнік", краязнаўчы музей з выставачнай залай, цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Далёка за межамі рэспублікі вядомы калектывы мастацкай самадзейнасці: "Фэст", ансамбль бальнага танца "Фіеста", танцавальныя ансамблі "Холідэй" і "Крутая малышня", "Юнацтва", "Юрачка", "Лялькі". Традыцыйнымі сталі свята горада "Баранавіцкая вясна", міжнародны фестываль духавой музыкі "Беларускія фанфары", "Свята бульбы" і інш. Баранавічы адкрыты для супрацоўніцтва і рады гасцям!
БРЭСЦКІ АБЛВЫКАНКАМ Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг
Партал рэйтынгавай ацэнкі