У Баранавічах стартуе штогадовы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый сярод арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, жыхароў - уласнікаў аднакватэрных жылых дамоў.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: "Лепшая арганізацыя вытворчай сферы дзейнасці па навагоднім афармленні з колькасцю работнікаў ад 15 да 400 чалавек"; "Лепшая арганізацыя вытворчай сферы дзейнасці па навагоднім афармленні з колькасцю работнікаў звыш 400 чалавек"; "Лепшая арганізацыя іншых сфер дзейнасці па навагоднім афармленні"; "Лепшы суб'ект прыватнага прадпрымальніцтва па навагоднім афармленні"; "Лепшая прыдамавая тэрыторыя па навагоднім афармленні".
Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і грамадзянам, якія з'яўляюцца ўласнікамі аднакватэрных жылых дамоў, неабходна да 1 студзеня падаць заяўкі для ўдзелу на электронны адрас: reception@barjkh.by (прыёмная КУМОП ЖКГ "Баранавіцкая гарадская ЖКГ").
Камісія пачне працаваць з 23 снежня бягучага года.
Давайце ўсё разам падорым нашаму гораду навагоднюю казку!
Заяўка на ўдзел у гарадскім аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый сярод арганізацый горада Баранавічы
Назва арганізацыі:
Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) кіраўніка:
Паштовы адрас:
П.І.Б. і нумар тэлефона адказнага за ўдзел у конкурсе:
Заяўленая намінацыя: