Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Баранавічы за 2024 год.
Аб'ём прамысловай вытворчасці за 2024 год склаў 1,9 млрд. рублёў, з ростам на 35,2% да 2023 года. Рост аб'ёмаў вытворчасці забяспечаны ў машынабудаванні, перапрацоўчай прамысловасці, мэблевай вытворчасці, будіндустрыі, лёгкай прамысловасці, ЖКГ. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг у цэлым па горадзе за 2024 год склала 3,2 млрд. рублёў. Забяспечаны рост выручкі па ўсіх галінах. Чысты прыбытак за 2024 год склаў 62,8 млн. рублёў. Рэнтабельнасць продажаў у цэлым па горадзе склала 7,3 працэнтаў. Інвестыцыі ў асноўны капітал за кошт усіх крыніц фінансавання за 2024 год прыцягнуты ў суме 355,6 млн. рублёў. Выдаткі на машыны і абсталяванне выраслі на 11,4% і склалі 133,8 млн. рублёў, удзельная вага ў агульным аб'ёме інвестыцый па горадзе 37,6%. За 2024 год уведзена ў эксплуатацыю 72,0 тыс. кв. метраў жылля. Пабудавана 6 шматкватэрных дамоў. Для шматдзетных сем'яў пабудавана 177 кватэр. Будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для шматдзетных сем'яў ажыццяўляецца на працягу года пасля пастаноўкі на ўлік. Чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў скарацілася на 4,5%. Будаўніча-мантажныя работы за 2024 год выкананы на суму 204,7 млн. рублёў. У сферы гандлю і паслуг за 2024 год рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў супастаўных цэнах склаў 107,4 працэнтаў да 2023 года або 1,6 млрд. рублёў. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата за 2024 год склала 1 884,8 рублёў, тэмп росту да 2023 года склаў 120,4 працэнтаў, рэальнай - 113,9 працэнтаў.